Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання – сучаснае экспартаарыентаванае прадпрыемства уведзенае ў эксплуатацыю ў 2016 годзе. Размешчаны ў горадзе Нясвіж, Мінскай вобласці. Завод укамплектаваны перадавымі рашэннямі ў галіне прыёмкі і перапрацоўкі малака, фасоўкі і кантролю якасці выпускаемай прадукцыі, мае ўласную лабараторыю.

Сучасныя
тэхналогіі

Мы супрацоўнічаем з найлепшымі вытворцамі малака ў Мінскай вобласці. Рэгулярна праводзім аўдыт сельгаспрадпрыемстваў. Для большасці нашых прадуктаў мы закупляем малако гатункаў
Вышэйшы і Экстра, якія адрозніваюцца падвышаным утрыманнем пажыўных рэчываў.

Супрацоўнічаем з перадавымі гаспадаркамі, закупляем
малако "Экстра"

Усе працэсы
арганізаваны
для вытворчасці
дзіцячага харчавання

Выкарыстанне ў вытворчасці сучасных тэхналогій і прад'яўленне строгіх нормаў бяспекі да выкарыстоўванай сыравіны і матэрыялаў дазваляюць пацвердзіць адпаведнасць прадуктаў прадпрыемства патрабаванням дзіцячай катэгорыі харчавання.


Ужываем тэхналогію мікрафільтрацыі

Тэхналогія мікрафільтрацыі сырога малака з'яўляецца ўнікальнай не толькі для Рэспублікі Беларусь, але таксама для ўсёй постсавецкай прасторы. Вельмі мала прадпрыемстваў могуць пахваліцца яе наяўнасцю. Нам яна дазваляе праводзіць якасную ачыстку малака, што закупляецца, без прымянення звышвысокіх тэмператур папярэдняй апрацоўкі, што захоўвае больш карысных рэчываў.

Спачатку малако праходзіць наш пільны адбор на лепшых фермах. Мы выкарыстоўваем толькі малако гатункаў ЭКСТРА і ВЫШЭИШЫ.

Потым на Нясвіжскім заводзе дзіцячага харчавання мы фільтруем свежае малако праз керамічныя мембраны, якія затрымліваюць усе шкодныя мікраарганізмы.

Пасля мікрафільтрацыі мы беражліва пастэрызуем наша малако пры тэмпературы 74 ⁰С. Такая тэмпература пастэрызацыі дазваляе захаваць не толькі карысныя ўласцівасці, але і сапраўдны смак малака.

УНП 691159723
ТАА "Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання"